Loading...

GAVARUN.BY

Студыя дыктарскага агучвання па-беларуску Gavarun.by ўзнікла як праект энтузіястаў, што хацелі глядзець сусветнае кіно на роднай мове. За два гады існавання мы агучылі 20 поўнаметражных стужак, больш як 40 кароткаметражных і назапасілі каштоўны досвед якаснага беларускамоўнага агучвання. 

Сёння ў нас мэтанакіраваная каманда з перакладчыкаў, рэдактара, дыктараў і гукарэжысёра, здольная вырабляць прадукт прафесійнай якасці. Кожную новую працу мы імкнёмся зрабіць лепей, падвышаючы тэхнічны ўзровень запісу, удасканальваючы вымаўленне і эмацыянальную падачу персанажаў, дакладнасць і мастацкі ўзровень перакладу. Фільмы з нашым агучваннем можна паглядзець на некалькіх буйных легальных анлайн-кінатэатрах. 

Галоўная ідэя праекта – папулярызацыя і развіццё беларускай мовы. Для многіх беларусаў сёння важна мець магчымасць перыядычна кантактаваць з нацыянальнай спадчынай, а кіно з’яўляецца адной з самых уплывовых і прыцягальных частак сучаснай масавай поп-культуры. Такім чынам, цікавы відэа-кантэнт дазваляе лёгка і ненавязліва пасябраваць з беларускай мовай!

Кіно па-беларуску дапамагае пазнаёміцца з беларускай лексікай, прызвычаіцца да гучання нашай мовы, а таксама матывуе размаўляць на беларускай мове. Дзеткі натуральна ўспрымаюць беларускую мову і хутка запамінаюць новыя словы, калі глядзяць цікавыя ім мультфільмы па-беларуску. Яшчэ кіно сёння – гэта адна з самых частых тэм для абмеркавання, а лакалізаванае па-беларуску, яно з’яўляецца паўнавартасным сродкам камунікацыі, калі ёсць з кім і пра што пагутарыць) Мы ўпэўненыя, што беларуская мова не толькі арганічна гучыць у сучасным сусветным кіно, але і здольная ўпрыгожыць любыя жанры: ад фэнтэзі і фантастыкі да жахаў і арт-хаўса! 

Гады існавання
Стужкі агучана
Чалавекі ў камандзе
Падпісантаў

Мы Агучваем

Фільмы
32 поўнаметражныя і кароткаметражныя фільмы, мінісерыял
Мультфільмы
30 кароткаметражных і поўнаметражных стужак
Дакументалкі
3 навукова-папулярныя і пазнавальныя відэа
Медыяролікі
8 відэа на розную тэматыку
Карпаратыўнае відэа і рэклама
4 ролікі
Аўдыякнігі
3 працы

Наша каманда

Павел Бычкоў

Павел Бычкоў

Кіраўнік

Творчы псеўданім “Адам Трыпутнік”. Дыктар, гукарэжысёр і капірайтар. Рухавік праекта.

Наталля Бычкова

Наталля Бычкова

Дыктар

Творчы псеўданім “Таша Мурзэнштольц”. Харызматычны голас жаночых і дзіцячых персанажаў, чароўна сьпявае. Прафесійны рэжысёр і генератар ідэй.

Леў Глушыцкі

Леў Глушыцкі

Рэдактар

Моўны эксперт і перакладчык з выдатным стылем. Сапраўдны інтэлігент.

Ксенія Капіца

Ксенія Капіца

Перакладчык

Стварае пераклады высокага мастацкага ўзроўню, на “ты” з рыфмай. Галоўны аптыміст праекта.

Водгукі





Мы агучваем для

СМІ пра нас