Рэжысёр: Эрык Кісак
У ролях: Шон Парсанс, Скот Бінэр, Брэйс Харыс, Айлін О’Конэл, Джордан Блэк і іншыя
Жанр: кароткаметражка, камедыя, вэстэрн
Узроставае абмежаванне: 16+
Працягласць: 08:57
Голас за кадрам расказвае гісторыю самотнага героя з рэвальверам, які ўваходзіць у салун. Дзіўна толькі тое, што гэты голас чуюць акрамя гледачоў і ўсе дзейныя асобы кароткаметражкі. Голас адкрывае сакрэты і тайны з жыцця ўдзельнікаў сцэны, якія яны хацелі б схаваць. І гэта прыводзіць да крывавых падзей…