Loading...

Поўнач у Парыжы

Midnight in Paris, ЗША, Іспанія, 2011, IMDb 7,7, Kinopoisk 7,7

Рэжысёр: Вудзі Ален

У ролях: Оўэн Уілсан, Рэйчэл МакАдамс, Марыён Катыяр, Кэці Бэйтс, Майкл Шын, Эдрыен Броўдзі, Коры Стор і іншыя

Жанр: меладрама, камедыя, фэнтэзі

Узроставае абмежаванне: 16+

Працягласць: 01:33:56

Гіл і Інэз прыязджаюць у Парыж на вакацыі. Горад зачароўвае галівудскага сцэнарыста Гіла, і ён марыць знайсці натхненне, каб дапісаць свой раман. Між тым Інэз хоча наведваць цікавыя месцы, забаўляцца ў рэстаранах і начных клубах.

Гіл шпацыруе па горадзе ўначы і выпадкова трапляе ў мінулае – у Парыж 20-х гадоў! Там ён  сустракае сваіх куміраў Хэмінгуэя, Пікасо, Фіцджэральда і захапляецца прыгажуняй Адрыянай. Поўнач становіцца для Гіла ўлюбёным часам, а Парыж 20-х – залатым векам!

Глядзець анлайн на Megogo (https://megogo.net/ru/view/96741-polnoch-v-parizhe.html)

Увага!  Каб на Megogo выбраць беларускую мову ў фільме, націсніце на шасцярэньку «Настройки» (унізе плэера, справа) і ў радку «Аудиодорожка:» выберыце «Белорусский»