Loading...

Мікі Маўс

Mickey Mouse TV Series (2013– ), ЗША, 2013—2016, IMDb 8,1, Kinopoisk 6,0

Рэжысёры: Пол Рудзіш, Дэвід Васан, Эдзі Трыгерас і іншыя

У ролях: Крыс Дыямантапулас, Тоні Ансельма, Біл Фармер, Русі Тэйлар, Трэс МакНіл і іншыя

Жанр: мультфільм, камедыя, сямейны

Узроставае абмежаванне: 12+

Працягласць: 4-хвілінныя серыі

25 серый мультсерыяла «Мікі Маўс» з сезонаў 2013—2016 гадоў. У гэтых серыях адбылося доўгачаканае вяртанне легендарнага мышаняці, якое нарадзілася ў далёкім 1928 годзе. Адметнасць выбраных сезонаў у тым, што яны выкананы ў класічным дыснееўскім стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. У выніку атрымаўся вельмі яскравы і эмацыянальны мультфільм з добрым гумарам, павучальны і забаўляльны.

Бесклапотнае мышаня Мікі падарожнічае па свеце і трапляе ў розныя камічныя сітуацыі. Яго паўсюль суправаджаюць сябры: ці не заўжды незадаволены Дональд, гарэза Плута, дзіўнаваты Гуфі і весялушка Міні. Уся кампанія запрашае далучыцца да іх прыгод. Сумаваць не давядзецца!

Глядзець анлайн 25 серый паасобку (https://www.youtube.com/playlist?list=PL-aJ7Zy0vQmiCTnecX7Pz_9lX4z8DV2m0)