Раман Патрыка Зюскінда "Парфума. Гісторыя аднаго забойцы" упершыню надрукаваны ў Швейцырыі ў 1985 годзе. Агульны тыраж складае больш за 12 мільёнаў асобнікаў, перакладзены на 47 моваў свету, экранізаваны. Сёння лічыцца адным з самых знакамітых раманаў, напісаных на нямецкай мове.
Дзеянне рамана адбываецца ў васямнаццатым стагоддзі ў Францыі і расказвае гісторыю Жана-Батыста Грануя - геніяльнага парфумніка, што валодаў абсалютным нюхам, але сам паху не меў. З дзяцінства зрынуты на самае дно грамадства, перажыўшы жудасныя нястачы і нягоды, Грануй вырашае стварыць адзіны і непаўторны водар, здольны ўлюбляць і падпарадкоўваць сабе людзей...
Пераклад з нямецкай мовы Васіля Сёмухі, чытае Адам Трыпутнік, глава першая.