"Вядзьмак 3 Дзікае паляванне" - камп'ютарная гульня, выпушчанная ў 2015-м годзе
польскай студыяй CD Projekt RED па матывах серыі раманаў "Вядзьмак" Анджэя Сапкоўскага. Атрымала вельмі высокія адзнакі і вялікую папулярнасць - прададзена больш за 10 мільёнаў копій гульні.
Адным з прэ-трэйлераў да гульні быў ролік "A Night to Remember", ці ў поўнай версіі - "Lullaby of Woe". Ролік будуецца вакол змагання ведзьмака з нейкай жанчынай, якая ператвараецца ў пачвару, а перад гэтым спявае своеасаблівую калыханку, у якой ведзьмакі паказаны бязлітаснымі забойцамі за грошы.
Беларускую версію праспявала Таша Мурзэнштольц па перакладзе Abibokа. Інструментальная версія створана Danilo Ciaffi.