Стэла Грант звычайная сямнаццацігадовая дзяўчына: яна прывязана да ноўтбука і любіць бавіць час з сябрамі. Але ў адрозненне ад большасці падлеткаў асноўная частка яе жыцця праходзіць у бальніцы праз тое, што яна хварэе на кістозны фіброз. Яе жыццё напоўнена працэдурамі, межамі і самакантролем — усё гэта пачынае рушыцца пасля сустрэчы з абаяльным пацыентам Уілам Ньюманам, таксама хворым на КФ.
Паміж маладымі людзьмі ўспыхвае пачуццё, і па меры таго, як іх сувязь узмацняецца, павялічваецца спакуса выкінуць правілы ў акно. Між тым іх хвароба азначае, што яны не могуць наблізіцца адно да аднаго бліжэй чым на паўтара метра. Што стане з каханнем, калі сам лёс разлучае іх?