Loading...

Шоў Цыянід і Шчасце

The Cyanide and Happiness Show, ЗША, 2014-, IMDb 8,1, Kinopoisk - 7,2

Шоў Цыянід і Шчасце – гэта анімацыйны камедыйны серыял 18+ створаны Робам Дэнблэйкерам, Дэйвам Макэлфатрыкам, Мэтам Мэлвінам і Крысам Уілсанам. Кожная серыя складаецца з некалькіх кароткіх гісторый, амаль не звязаных адно з адным. Мэта кожнага эпізоду – выклікаць смех праз дзіўную камедыю. Серыял выкарыстоўвае элементы чорнай камерыі, сатыры, іроніі, пародыі. 

Першы сезон быў прафінансаваны на Kickstarter у пачатку 2013 года, дзе было сабрана больш за 770 тысяч долараў. Сума сталася ў тры разы большай ад першапачатковай мэты і пабіла рэкорд калі-небудзь прафінансаваных праектаў на мультфільм праз Kickstarter. Першую серыю паказвалі ў кінатэатры, наступныя сезоны трансляваліся на некалькіх тэлеканалах. Сёння праект "Explosm" выпускае чацьвёрты сезон "Цыяніда і Шчасця".