Рэжысёры: Піт Доктэр, Раналда Дэль Кармэн
У ролях: Эмі Полер, Філіс Сміт, Рычард Кайнд, Біл Хэйдэр, Міндзі Кейлінг, Кайл МакЛоклэн і іншыя
Жанр: мультфільм, сямейны, камедыя
Узроставае абмежаванне: 6+
Працягласць: 01:34:38
Райлі Андэрсан — 11-гадовая школьніца, якая пераязджае са сваімі бацькамі ў Сан-Францыска. Яна спрабуе прыстасавацца да новага жыцця ў шумным мегаполісе, і ў гэтым ёй дапамагаюць пяць галоўных эмоцый, што жывуць унутры яе розуму: Радасць, Страх, Агіда, Гнеў і Маркота. Кожная з эмоцый лічыць, што менавіта яна лепей ведае, што рабіць у гэтым становішчы, але неўзабаве ў галаве ў Райлі здараецца сапраўдны вэрхал…
Падтрымаць праект, каб штомесяц выходзілі новыя мультфільмы - https://www.talaka.org/projects/3462/about