Loading...

Паляўнічыя на цмокаў

Chasseurs de dragons, Францыя, Бельгія, Германія, 2004, IMDb 7,6, Kinopoisk 7,6

Рэжысёр: Норман ЛеБланк, Жан-Шарль Фінк

У ролях: Фрэдэрык Санчэз, Мюрыель Нэжон, Людовік Пінэт і іншыя

Жанр: мультфільм, сямейны

Узроставае абмежаванне: 12+

Працягласць: 23,5-хвілінныя серыі


Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца!
Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць. 

Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй!  

Падтрымаць праект, каб штомесяц выходзілі новыя серыі - https://www.talaka.org/projects/3462/about

Глядзець мультсерыял анлайн тут:  https://www.youtube.com/watch?v=RpBrDRksjv4&list=PL0a2B0K64R4l6zCE1JeX7dHCcrqnt8nhl&index=2&t=0shttp://