Рэжысёр: Даміян Сіфрон
У ролях: Дарыа Грандынеці, Рыкарда Дарын, Эрыка Рывас, Оскар Мартынез, Леанарда Сбаралья, Рыта Картэсэ, Хульета Сільберберг і іншыя
Жанр: драма, камедыя, трылер
Узроставае абмежаванне: 16+
Працягласць: 02:01:59
Шмат хто пакрыўдзіў
Габрыэля Пастэрнака за яго жыццё, але аднойчы ўсе яны апынуліся ў адным
самалёце. Афіцыянтка маленькай рэстарацыі пазнала ў чарговым наведвальніку
чыноўніка-карупцыянера, што калісьці давёў яе бацьку да самагубства.
Дыега смачна аблаяў
кіроўцу на старым аўто, які перашкаджаў сябе абагнаць, але праз некалькі
кіламетраў у яго машыны спусціла кола. Машыну інжынера-падрыўніка неабгрунтавана
эвакуююць і прымушаюць яго заплаціць буйны штраф. Гэтая падзея фатальна ўплывае
на ўсе сферы яго жыцця.
Малады хлопец збівае на
дарозе цяжарную жанчыну і просіць свайго багатага бацьку дапамагчы пазбегнуць
адказнасці. На сваім вяселлі нявеста выпадкова даведваецца, што яе муж
здраджваў ёй з адной з госцяў.
Усе гэтыя гісторыі займелі нечаканы, дзікі
працяг!