Рэжысёр: Марк Осбарн
У ролях: Джэф Брыджэс, Макензі Фой, Рэйчэл МакАдамс, Марыён Катыяр, Джэймс Франка, Бенісіа Дэль Тора і іншыя
Жанр: мультфільм, сямейны, драма, фэнтэзі, прыгоды
Узроставае абмежаванне: 6+
Працягласць: 01:46:34
Мультфільм створаны па матывах апавядання-казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы «Маленькі прынц». Жыццё маленькай дзяўчынкі педантычная маці падпарадкавала строгаму плану, але ўсё рушыцца са з’яўленнем дзіўнага суседа з яго неверагоднымі гісторыямі аб Маленькім прынцы, зорках і падарожжах! Дзеткі даведаюцца пра сапраўднае сяброўства, любоў да жывёл і звычайных кветак, а дарослыя ўспомняць, як важна слухаць сваё сэрца ды не спяшацца пазбаўляць сваіх дзяцей дзяцінства…
Падтрымаць праект, каб штомесяц выходзілі новыя мультфільмы - https://www.talaka.org/projects/3462/about
Увага! Каб на Megogo выбраць беларускую мову ў мультфільме, націсніце на шасцярэньку «Настройки» (унізе плэера, справа) і ў радку «Аудиодорожка:» выберыце «Белорусский»