Карней Чукоўскі – Муха-Цакатуха

К. Чуковский – Муха-Цокотуха 0+, СССР, 1927

98 гадоў таму савецкі паэт Карней Чукоўскі напісаў сваю чарговую дзіцячую казку ў вершах — «Муха-Цакатуха»! Натхненне прыйшло да аўтара настолькі нечакана, што яму давялося сарваць са сцяны кавалак шпалераў і на ім запісваць радок за радком) Чукоўскі лічыў «Муху-Цакатуху» сваёй самай удалай і меладычнай працай! 

Казка стала надзвычайна папулярнай, залатой дзіцячай класікай! Яна настолькі палюбілася дзецям, што чытаецца з пакалення ў пакаленне, а Карней Чукоўскі лічыцца сёння ў Расіі самым выдаваным аўтарам дзіцячай літаратуры! Цяпер гэты твор загучаў і па-беларуску!

Усе анімаваныя кнігі на Гаваруне глядзіце ў плэйлісце «Карней Чукоўскі – Муха-Цакатуха»

Каментары

Вам неабходна Увайсці каб каментаваць.