Праект выконвае

Студыя беларускамоўнага агучвання GAVARUN.BY

Пераклад

Візітоўкай перакладаў ад Гаваруна сталі багатая літаратурная мова, высокі ўзровень пісьменнасці і трапныя моўныя знаходкі! Нашы перакладчыкі, дасведчаныя ў сферы кіно і мультфільмаў, таленавіта адаптуюць арыгінальны тэкст, які пасля рэдактуры пераходзіць да дыктараў.

Запіс

Галасы Гаваруноў для многіх ужо добра знаёмыя! Шмат любімых герояў, ад Мікі Маўса да Геральта з Рывіі, загаварылі па-беларуску галасамі нашых дыктараў. Харызматычная падача, высокая культура маўлення і ўважлівае стаўленне нават да самай маленькай ролі - гэта пра нас!

Звядзенне

Запісаны аўдыяматэрыял уважліва адслухоўваецца і рупліва ачышчаецца ад шумоў, пстрычак і іншых магчымых дэфектаў. Выконваецца апрацоўка галасоў, таймінг рэплік, стварэнне аўдыяэфектаў, набліжаных да арыгінальнага аўдыяшэрагу, і рэндэрынг у выніковы файл.

Ад энтузіястаў да профі

Gavarun.by узніклі пяць гадоў таму назад як праект энтузіястаў, што хацелі глядзець сусветнае кіно на роднай мове!

За гэты час мы назапасілі каштоўны досвед перакладу і агучвання самага разнастайнага матэрыялу: мастацкія фільмы і серыялы - ад камедый да жахаў, дакументальнае кіно і тэлепраграмы, поўнаметражныя мультфільмы і мультсерыялы, аўдыякнігі, песні і відэаролікі.

  • 112 гадзін матэрыялу агучана!

Сёння ў нас маленькая каманда аднадумцаў, якая вырабляе прадукт прафесійнай якасці! Фільмы з нашым агучваннем можна паглядзець у некалькіх буйных легальных анлайн-кінатэатрах. Мы пастаянна імкнёмся развівацца і падвышаць свой узровень, каб зрабіць нашы лакалізацыі яшчэ лепшымі!

Наша імкненне

Gavarun.by намагаецца папулярызоўваць і развіваць беларускую мову праз фільмы і мультфільмы. Кіно з’яўляецца адной з самых уплывовых і прыцягальных частак сучаснай поп-культуры. Такім чынам, цікавы кантэнт, лакалізаваны па-беларуску, дазваляе лёгка і ненавязліва пасябраваць з роднай мовай.

Мультфільмы па-беларуску дапамагаюць дзеткам прызвычаіцца да гучання нашай мовы, матывуюць размаўляць на ёй і запамінаць новыя словы.

Азнаёміцца з нашымі працамі для дарослых можна на ютуб-канале «Gavarun.by».

Дзіцячы кантэнт размешчаны на ютуб-канале «Гаварун - мультфільмы па-беларуску».

Мы ўпэўненыя, што беларуская мова не толькі арганічна гучыць у сусветным кіно, але і здольная ўпрыгожыць любыя жанры: ад фэнтэзі і фантастыкі да трылераў і арт-хауса!

Наша каманда

Павел Бычкоў

Кіраўнік праекта

Наталля Бычкова

Дыктар, стваральніца кантэнту

Леў Глушыцкі

Рэдактар, перакладчык

Ксенія Капіца

Перакладчык

Сяргей Матырка

Рэдактар, перакладчык

Таццяна Мурзо

пластылінавы аніматар

СМІ пра нас