Ютуб-канал

Гаварун — мультфільмы
па-беларуску

Гаварун — мультфільмы па-беларуску

Беларускамоўны кантэнт для дзяцей: мультфільмы, аўдыякнігі, відэакоміксы, песні і відэаролікі!

Працуем з Беларусі для беларусаў усяго свету!

Мы выпускаем забаўляльны і адукацыйны кантэнт для дзяцей на беларускай мове

Наша мэта – спрыяць сацыяльнаму, эмацыйнаму і пазнавальнаму развіццю дзяцей з дапамогай відэа. Старанна абіраючы матэрыял, мы хочам, каб дзеці атрымлівалі асалоду ад "Ютуба", а бацькі былі упэўнены ў абароненасці ад непрыдатнага кантэнту.

Мультсерыялы на канале

Ужо цяпер на канале
7,54
тыс. падпісчыкаў
313 відэа
60 гадзін матэрыялу
свабодны доступ
Ідэя праекта

Рэгулярны выпуск беларускага кантэнту для дзяцей анлайн

У месяц праект атрымлівае:

5142BYN

На месяц праекту патрэбна:

5000BYN

Штомесяц, некалькі разоў на тыдзень, мы выпускаем на Гаваруне пэўную колькасць агучаных па-беларуску серый з розных мультсерыялаў, каб зацікавіць як самых малых, так і дзяцей старэйшага ўзросту. Таксама мы публікуем пластылінавую анімацыю, відэакоміксы, песні і анімаваныя аўдыякнігі.

Каб мы маглі рэгулярна ствараць новыя відэа па-беларуску, патрэбна фінансаванне. Вы можаце дапамагчы нам, калі аформіце паслугу штомесячнай падпіскі па даванні доступу да новага кантэнту. За пэўную суму можна не толькі паглядзець новыя мультфільмы, але і пабачыць сваё імя ў цітрах ці паўдзельнічаць у запісе!

Кошт перакладу і агучвання адной гадзіны мультфільмаў складае 2500 рублёў. Чым больш сродкаў мы зможам сабраць за бягучы месяц — тым больш матэрыялу зможам выпусціць у наступным!

Аформіце штомесячную падпіску для выхаду новых серый!

Больш варыянтаў

Новае на канале

Падорым дзецям мультфільмы па-беларуску!

Мы верым, што дзеці могуць шмат чаму навучыцца, гледзячы анімацыю. Чароўны свет, поўны цікавых гісторый, сяброў і смеху, дапаможа спасцігаць дабрыню і сумленнасць, шчырасць і адказнасць, сапраўднае сяброўства, а таксама атрымаць у даступнай форме веды пра наваколле!

Станьце фундатарамі Гаваруна, аформіўшы падпіску!

Падпісацца на канал!