Ідэя праекта

Рэгулярны выпуск беларускага кантэнту для дзяцей анлайн

У месяц праект атрымлівае:

3630BYN

На месяц праекту патрэбна:

5000BYN

Штомесяц, некалькі разоў на тыдзень, мы выпускаем на Гаваруне пэўную колькасць агучаных па-беларуску серый з розных мультсерыялаў, каб зацікавіць як самых малых, так і дзяцей старэйшага ўзросту. Таксама мы публікуем пазнавальна-забаўляльнае відэа, песні і анімаваныя аўдыякнігі.

Каб мы маглі рэгулярна ствараць новыя відэа па-беларуску, патрэбна фінансаванне. Вы можаце дапамагчы нам, калі аформіце паслугу штомесячнай падпіскі па даванні доступу да новага кантэнту. За пэўную суму можна не толькі паглядзець новыя мультфільмы, але і пабачыць сваё імя ў цітрах ці паўдзельнічаць у запісе!

Кошт перакладу і агучвання адной гадзіны мультфільмаў складае 2500 рублёў. Чым больш сродкаў мы зможам сабраць за бягучы месяц — тым больш матэрыялу зможам выпусціць у наступным!

Аформіце штомесячную падпіску для выхаду новых серый!